Пиньска Марта - Беларуска (На Белорусском Языке)



Марта Пiньска
Беларуска
Пераклаў з польскамоўнага рукапiсу Дзядзька Васiль
I
Люблю заходзiць у гэтую пiццэрыю ў цэнтры Менска. "Patio Pizza" - гэта
трошкi атмасферы вялiкага горада i адчування, што ты пусцiў карэнне ў заходнi
стыль: абед - хуценькая, подбегам, перакуска ў самым цэнтры вiрлiвага жыцця.
Сяджу каля вялiкага акна ў памяшканнi i разам з тым на праспекце Скарыны сярод
людской куламесы, што чакае бiтком набiтага тралейбуса. Салон пiццэрыi ахiнае
непаўторная атмасфера тусоўкi.
Ёмiстая неўабхват, высокая афiцыянтка з разложыстымi клубамi калышацца над
мною, прымаючы заказ. Яе меланхалiчны выгляд яшчэ да нядаўняга даводзiў мяне
ледзь не да шалу. Але я ўжо тут цэлы год i цяпер, бадай што, лепей разумею ў
яе вачах тутэйшую невымоўную тугу па нечым неакрэсленым. Такi стыль жыцця.
Нiчога акрамя. Анiякай табе фiласофii.
Каля стойкi бара нейкi фраер пацягвае сок. Такiм спосабам прабаўляе
цалюткi божы дзень. Гаворыць па сотавiку, а сам абсмаквае мяне
павабна-юрлiвымi вачыма. Але прыкметны недахоп эрэкцыi ў яго вачах знеахвочвае
мяне да далейшай забавы ў рэстаранны флiрт. Не магу адгадаць, чым жа ён так
пераймаецца. Можа, на службе ў КДБ i цяпер проста фiксуе, што робяць, што
гавораць людзi. Па-свойму гэта павiнна быць багатая iнстытуцыя, калi мае на
ўтрыманнi такiх вiжоў. А, можа, валютчык i праварочвае па тэлефоне вялiкiя
партыi даляраў. Аднаго разу нават падумала была, а цi не зладзiў ён тут
легальную яўку сваёй агентуры, бо час ад часу да яго клеiлiся раздэкальтаваныя
паненкi ў кароткiх уаблiпку спаднiчках. Але будзь яно так, ён мусiў бы не-не
ды пастаўляць iх i клiентам. А ён з дзяўчатамi толькi балбоча ды фамiльярна
агладжвае iх па плечыках i каленцах. Спрабую зноў расшыфраваць асноўны змест
заняткаў гэтага шустрыка...
Тут я першы раз убачыла яе. Яна ўвайшла ў пiццэрыю, уся ў скуры, проста з
матацыкла. Следам невысокенькi iтальянчык з цёмным загарэлым тварам. Мне
адразу кiнулася ў вочы яе спакойная, гарманiчная ўсмешка. Што рэдкасць у гэтай
краiне. Людзi тут наогул не ўсмiхаюцца, а ў дзяўчат ва ўсмешцы хутчэй нешта ад
вагiнальнай адкрытасцi, чым простай зычлiвасцi да свету.
А ў ёй я адразу змецiла гармонiю i шчырасць. Нават не здзiвiлася, што
такое бывае ў гэтым свеце.
Яна прайшла са сваiм iтальянцам праз увесь доўгi салон i села ў канцы каля
акна, так што я магла бачыць яе твар i гуллiвыя вочы. Не ведаю, чым я звярнула
на сябе яе ўвагу, але ж некалькi разоў нашыя вочы сустрэлiся ў ацэначнай
прыглядцы.
Я спрабавала зразумець цягу беларускiх дзяўчат да iтальянцаў, у гэтай
халоднай краiне, поўнай тугi па яркiм i бесшабашным свеце поўдня. Як лёгка
даецца назваць усё гэта прагай да грошай i люксу. А тым часам той iтальянскi
свет, што прыбiваецца да менскага берагу, гэта нейкая маргiнальнасць, каб не
сказаць - шумавiнне вялiкага бiзнесу. Няма ладу якi там такi вялiкi свет, а
проста дробныя гандляры, адмывальнiкi мафiёзных барышоў, распанелыя ў чэраве
падстаркi-паклоннiкi славянскай красы.
Неяк я прачытала была ў тутэйшай газеце гiсторыйку адной маладзенькай
дзяўчыны i iтальянца з Вероны. Было тое ў часы вайны, i хай сабе кажуць, што
фашысты звозiлi на тэрыторыю Беларусi iтальянскiх вязьняў на прымусовую
нявольнiцкую працу, сёння я не так ужо i ўпэўненая ў гэтым. У 1943-м цi тое ў
1944-м годзе на абутковай фабрыцы, сёння гэта вядомы "Луч", працавалi
iтальянцы. Адзiн з iх малады веронец Анжэла Ковач надыбаў тут
семнаццацiгадовую Аду Наркевiч. Злюбiлiся. Сустракалiся яны ў мiлосным
замро



Содержание раздела